06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

"Начныя ваўкі" ладзяць фэст

30.06.2016 15:41

3886 праглядаў, 28 каментароў

Беларускае аддзяленне скандальных "Начных ваўкоў" ладзіць фестываль "Контрудар" каля Сянно.

Шосты міжнародны байк-фестываль "Контрудар" адбудзецца ў вёсцы Студзёнка Сенненскага раёну каля возера Бярозаўскае. Фестываль будзе прысвечаны 75-годдзю буйной танкавай бітвы пад Сянно падчас Другой Сусветнай вайны. Выступаць на ім будуць папулярныя гурты і выканаўцы: SunЛайт (Магілёў), Ворона (Менск), Скандал (Наваполацк), АриНа Радио (Орша), СамПроцесс (Менск), Punkrot (Менск), Five`o`clock (Віцебск), Чип и Дейл (Менск), Неизвестный маршрут (Менск), Steel Razor (Менск), Сага Ветров (Віцебск), Eisenwut (Масква), BEDLAM [444], BTR, "Чёрный обелиск" (Масква). Фэст праводзіцца ў тры дні: 8, 9 і 10 ліпеня.

Беларускія "Начныя ваўкі" - беларускі аддзел скандальнага расейскага мотаклуба, які адкрыта падтрымлівае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, расейскую агрэсію ва Украіне і прытрымліваецца ідэяў "рускага свету" - шавіністычнай ідэалогіі, накіраванай на ўсталяванне прарасейскіх рэжымаў у краінах альбо ваенную экспансію ў краіны, урады якіх не лічацца сябрамі Крамля. Многія беларускія байкеры не маюць ніякага дачынення да "Беларускіх начных ваўкоў", бо лічаць, што байкерскі клуб не можа адназначна падтрымліваць нейкую палітычную сілу, якая існуе за кошт дзяржаўнага бюджэту Расеі, бо сам па сабе рух байкераў нясе свабоду, ён не палітызаваны. Нягледзячы на сваю яўна антыамерыканскую і ў цэлым антызаходнюю рыторыку ў выступах, "Начныя ваўкі" ў асобах арганізатараў фэсту ўжываюць выраз "фуд-корт", што з'яўляецца яўным амерыканізмам. І гэта толькі адзін з прыкладаў.

Бітва пад Сянно (Лепельскі контрудар) - наступ войска Чырвонай Арміі на пазіцыі нямецкага вермахту. Адбываўся з 6 па 10 ліпеня 1941 года і з'яўляўся часткай Віцебскага супрацьстаяння. Савецкі контрудар скончыўся няўдачай. Скаваўшы дзеянні савецкіх войскаў, нямецкі 39-й мотокорпус фарсіраваў 8 ліпеня Заходнюю Дзвіну трыма дывізіямі ў раёне Улы. 9 ліпеня 20-я танкавая дывізія 39-га мотокорпуса 3-й танкавай групы Гота ўварвалася ў Віцебск. Фактычна "Начныя ваўкі", якія на словах шануюць перамогу СССР у Другой Сусветнай вайне, адзначаюць контрудар, які скончыўся няўдачай Чырвонай арміі. Хіба ў вайне не было бітваў, у якіх перамагалі савецкія байцы?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Начныя ваўкі" ладзяць фэст

Беларускае аддзяленне скандальных "Начных ваўкоў" ладзіць фестываль "Контрудар" каля Сянно.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение