Абласное ўпраўленне міліцыі паведамляе, што 30 чэрвеня вечарам - а 17-20 - у Дняпры каля вёскі Арловічы (каля мяжы з Расіяй) патануў хлопчык 2007 года нараджэння.
Партал tut.by паведамляе падрабязнасці здарэння. Шасцёра дзяцей - тры хлопчыка і тры дзяўчынкі - пасля заняткаў у танцавальным гуртку пайшлі на рэчку. Хлопчык паказваў як ён умее ныраць, скокаючы з пакрышкі ляжачай у вадзе. Апошні раз ён скокнуў надта далёка ад берага, хлопчыка падхапіла плынь з якой справіцца ён ужо не змог. Дзеці паклікалі на дапамогу, але пакуль дарослыя прыбеглі на месца хлопчыка ўжо не было бачна. Цела дзіцёнка знайшлі бліжэй да 20 гадзіны.