Заўтра а 18-30 планавалася даволі незвычайнае для нашага горада мерапрыемства - жывы выступ рок-гурта ў піўным бары. Бар "Джокер", які знаходзіцца ў "Чаромушках", планаваў прыняць у сябе мінскі гурт Oblik-o-Morale. Жывыя выступы музыкаў у піцейных установах для Оршы вялікая рэдкасць, але і на гэты раз аматарам жывой музыкі пад бакал піва давядзецца пацярпець.
На старонках, прысвечаных мерапрыемству ў сацыяльных сетках, і асабістых старонках арганізатараў учора была размешчана паведамленне, паводле якога выступ пераносіцца на іншую дату з-за тэхнічных праблемаў. Новая дата выступа будзе названая ў бліжэйшыя два дні.
Новую дату і інфармацыю пра іншыя мерапрыемствы ў нашым горадзе вы можаце даведацца праз "Афішу" на нашым сайце.