18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Спалілі сарай

08.07.2016 13:58

3218 праглядаў, 0 каментароў

У Абухава мясцовыя жыхары пакупалілі на славу

У ноч з 6 на 7-е, калі праваслаўныя святкуюць нараджэнне Яна Хрысціцеля, а па сумяшчальніцтву перанесенае з язычніцкага календара Купалле, у Абухава адбыўся пажар. Цяжка патлумачыць чаму так адбылося, але ў савецкія часы хрысціянскае "Купалле" (першапачаткова язычніцкае адзначалася ў ноч з 22 на 23-е чэрвеня) стала святам непаслухмянасці, маладзёны шкодзілі суседзям, палілі вогнішчы з пакрышак, перагароджвалі дарогі, пісалі на сценах дамоў. Падобна на тое, што ўзнікшую ў СССР традыцыю яшчэ не забыліся жыхары вёскі Абухава. У ноч з 6 на 7 ліпеня тут згарэў прыватны сарай з усёй маёмасцю. Мясцовыя жыхары падазраюць наўмысны падпал - сарай быў пабудаваны ў такім месцы дзе шмат каму перашкаджаў. У зводкі МНС здарэнне не патрапіла.

На фота папялішча сарая.

А ў зводкі МНС па рэгіёну на гэтым тыдні патрапіла два пажары. Першы адбыўся раніцай а 6-57 па 4-ым завулку Чарнышэўскага ў прыватным доме. Вагнём больш за ўсё пашкоджана падлога дома. Другі адбыўся днём 7-га ліпеня а 13-24 ў Коханава. Тут загарэўся таксама сарай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спалілі сарай

У Абухава мясцовыя жыхары пакупалілі на славу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение