06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Спорт

Пасля тратуарнай пліткі - на футбол

01.01.1970 03:00

2155 праглядаў, 0 каментароў

За «Сянно» гуляюць будаўнікі, плітачнікі, трактарысты. 9 ліпеня яны гатовыя даць бой клубу Вышэйшай лігі - «Нафтану».За “Сянно” згуляе нават 53-гадовы гулец!

Футбольны клуб «Сянно» існуе ўжо больш за 50 гадоў і цяпер мае магчымасць праявіць сябе ў Кубку Беларусі. Прафесійных футбалістаў у «Сянно» няма ад слова «наогул», але камандзе гэта не замінае. «СБ» зрабіла рэпартаж пра жыццё «жоўта-зялёных».

На чэмпіянаце Еўропы па футболе заўтра наймацнейшага вызначаць каманды Францыі і Партугаліі. А сёння ў Бешанковічах пройдзе матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Крыху больш чым за суткі да гэтай гульні галоўны трэнер КФК «Сянно» разам з дырэктарам каманды наводзілі глянец на стадыёне: касілі траву і ўласнаручна наносілі разметку. Сёння за дзве гадзіны да гульні яны забяруць з будоўлі чацвярых гульцоў асновы і паспрабуюць абыграць каманду вышэйшай лігі - наваполацкі "Нафтан".

У горадзе, які славіцца па большай частцы біятлонам - менавіта тут выраслі чэмпіён свету Пётр Івашка і біятланісты нацыянальнай зборнай Ірына і Віктар Крыўко, аматарская футбольная каманда існуе ўжо больш за 50 гадоў. У розны час яна станавілася пераможцам і прызёрам чэмпіянату вобласці, а выйграўшы ў мінулым годзе Кубак вобласці, атрымала права выступіць у Кубку краіны па футболе. І стадыю 1/32 фіналу прайшла паспяхова, абыграўшы леташняга пераможцы Кубка рэгіёнаў менскі «Прамень». «Сянно» - гэта, калі хочаце, наш варыянт зборнай Ісландыі, якую на Еўра трэніраваў стаматолаг, а на поле выходзілі нядаўнія аматары. У складзе ФК «Сянно» - ніводнага прафесійнага футбаліста. Вадзіцелі, вартаўнікі, міліцыянты, ратавальнікі, будаўнікі. Дырэктар каманды Аляксей Кодзьман распавядае:

- За дзве гадзіны да гульні нашы гульцы яшчэ тратуарную плітку класці будуць! Вядома, цяпер усё хлопцы зараджаныя на гульню, хочуць перамагчы. Але вы ж зразумейце, мы - аматары. У кожнага з гульцоў свае праблемы. Усе думаюць пра тое, як зарабіць на ўтрыманне сям'і. Футбол для іх не праца, а хобі. За выступы на палях і стадыёнах гульцы грошай не атрымліваюць. За матч з «Нафтанам» кожнаму перападзе па 40 рублёў на харчаванне.

І ўсё ж якая-ніякая фінансавая падтрымка ёсць: дзякуючы старшыні Сенненскага райвыканкама ў каманды з'явіліся два камплекты формы і спартыўныя касцюмы. Як мінімум тройчы на тыдзень футбалісты «Сянна» збіраюцца на трэніроўкі. Час не ўстаноўлены - як дамовяцца. На трэніроўку пасля працы могуць прыйсці як шэсць, так і дванаццаць чалавек - як атрымаецца. Аляксей Кодзьман працягвае:

- Галоўны трэнер каманды - Сяргей Галынчык. У 1995-1996 гадах ён правёў некалькі матчаў за «Лакаматыў» - цяперашні «Віцебск». Але далей не склалася. Мы зараз стараемся стварыць канкурэнцыю ў камандзе: той, хто хоча гуляць у аснове, павінен прыйсці і праявіць сябе. І гэта працуе. Часам нават галоўны трэнер ламае галаву над тым, каго з 30 чалавек ўключыць у заяўку на матч. Пры гэтым усе разумеюць, што не заробяць на футболе. Мы гуляем за ідэю.

Склад каманды стараюцца амалоджваць. Зараз у ёй трэніруюцца некалькі рабят 16-17 гадоў. Але да асновы ім яшчэ далёка. У матчы супраць «Нафтана» на поле выйдуць гульцы, большасць з якіх ужо перасягнулі трыццацігадовую мяжу. Рыхтуецца даць спякоту на бешанковіцкім стадыёне і самы ўзроставы футбаліст:

- Аляксандру Рачкоўскаму 53 гады будзе! Наш абаронца выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі. А ў жыцці гэта бацька і дзядуля, які працуе трактарыстам. Паглядзець на сваіх калегаў, знаёмых і сваякоў у сярэднім на матчы чэмпіянату вобласці прыходзяць 250-300 чалавек. А некалькі гадоў таму на гульні «Сянно» з дублем «Нафтана» быў аншлаг: сабралася каля трох тысяч гледачоў. Зараз, упэўнены Аляксей Кодзьман, на сустрэчу з асноўным складам «Нафтана» таксама прыйшло б нямала гледачоў. Але гульня пройдзе не ў Сянне, а ў Бешанковічах: - Наш стадыён у Сянне цяпер на рэканструкцыі, рыхтуецца да "Дажынак". Поле ёсць, але трыбун няма - усё разабрана. Камісія ад федэрацыі не дазволіла выступаць на ім. Нам прапанавалі арандаваць адзін стадыён, але дзе ўзяць грошай на арэнду? Дамовіліся з Бешанковічамі - здадуць нам яго бясплатна. Да таго ж гэта ўсяго ў 30 кіламетрах ад Сянно, заўзятары змогуць дабрацца. Вось ужо гадзін 5-6 сваімі рукамі рыхтуем поле да прыезду «Нафтана».

Разважаючы пра шанцы на матч, дырэктар каманды кажа, што галоўнае - паказаць добрую гульню. А яшчэ хочацца паказаць людзям, што наогул такое Сянно:

- Многія нават не ведаюць, як правільна вымаўляецца назва горада. Няправільна ставяць націск на першы склад, і выходзіць, што сенам нейкім называюць. Мы стараемся не для сябе. Хочам зацікавіць дзяцей і людзей, якія чэзнуць ў маленькіх гарадах. Бо ў нас ні спартзалаў талковых - нічога няма.

У апошні час аматарскія футбольныя каманды не раз прымушалі загаварыць пра сябе. Успомніць хоць бы суперніка салігорскага «Шахцёра» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы «Рунавік» з Фарэрскіх выспаў. У складзе - столяры, электрыкі, выхавальнікі ў дзіцячых садках і прадстаўнікі іншых прафесій, якія па вечарах трэніруюцца пасля працы. Падабенства з ім бачыць і Аляксей Кодзьман:

- Каб добра гуляць у футбол, не абавязкова плаціць гульцам велізарныя зарплаты. Галоўнае тут - жаданне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пасля тратуарнай пліткі - на футбол

За «Сянно» гуляюць будаўнікі, плітачнікі, трактарысты. 9 ліпеня яны гатовыя даць бой клубу Вышэйшай лігі - «Нафтану».За “Сянно” згуляе нават 53-гадовы гулец!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение