Дзве каманды з жаночым складам “Тусим” і “Лаві вавёрку!” занялі першыя два месцы ў стартавай гульні другога сезону “Мазгабойні”. Калектыў “Тусим” даўно падбіраўся да першага радка, часта займаў прызавыя месцы, але заўсёды знаходзілася хаця б адна каманда, якая была мацнейшай. І вось цяпер настаў час трыумфу. “Тусим” атрымалі перамогу і заваявалі права на найвялікшую бутэльку шампанскага, гандыкап склаў 4 пункты. Эрудыты з “Лаві вавёрку!” лепей за ўсіх правялі бліц, набраўшы 10 балаў з 14 магчымых і сталі 2-мі. Абсалютныя чэмпіёны першага сезону “Звяз” на гэты раз няўдала выступілі ў бліцы і сталі толькі 3-мі, саступіўшы “Лаві вавёрку!” па дадатковых паказчыках.
З’явілася ў гульні і дружына “Здесь могла быть ваша команда” – пакуль у аршанскай “Мазгабойні” яшчэ не было каманд з такімі доўгімі назвамі. Наступная “Мазгабойня” запланавана ў спорт-бары “Ліга” на 21 ліпеня.