Найбольшыя разбурэнні ад непагадзі 13 ліпеня прыйшліся на Заходнюю частку Оршы - сарваныя дахі, вывернутыя з каранём дрэвы, шыфер па ўсіх дарогах - нармальная карцінка для вечара серады. Амаль цалкам без даху застаўся музей Заслонава, у якім на ноч засталіся для аховы супрацоўнікі міліцыі. Многія прыватныя сараі і дамы таксама засталіся без дахаў. У садах паваліла шмат вішнёвых дрэваў і людзі адразу пасля дажджа пачалі ратаваць ураджай.
Але найбольшыя разбурэнні прыйшліся на раён каля крамы "Ёлачка" (народная назва). Пра гэта рэпартаж будзе крыху пазней.