Як мы ўжо пісалі раней, эпіцэнтар учорашняй буры прыйшоўся на раён Заходняя, участак каля крамы ДорОРС, якую ў народзе называюць "Ёлачка". Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што тут над лесам утварылася варонка смерча. Гэта падцвярджаецца тым як перадаманыя дзверы - не меньш за сотню дрэваў у гэтым месцы вецер пераламаў як запалкі. У гэтым месцы цудам абыйшлося без ахвяраў. Упаўшыя дрэвы разбілі два аўтамабілі і раздавілі міні-краму насупраць "Ёлачкі". Па словах мясцовых жыхароў, у момант калі дрэва звалілася на краму, унутры знаходзілася прадаўшчыца, якая хаця і абыйшлася толькі перапугам, але выбрацца сама з рабочага месца не магла - дапамаглі разбіраць завал з крамы і аўтамабіляў прыпыркаваных каля яе супрацоўнікі МНС. У самой краме ДорОРСа вецер здзьмуй назву з шыльдай, а ўнутры ўчыніў амаль патоп.
Святло на Заходняй было адключана даволі доўгі час. З-за гэтага многія крамы ў раёне не працавалі і людзі атрымалі нечаканую праблему - сабраўшы ўраджай з паваленых вішнёвых дрэваў, яны не маглі набыць цукру для кансервацыі вішань. Таму сёння на аршанскім рынку аказалася больш ягадаў чым звычайна.
Пра яшчэ адзін пабіты аўтамабіль распавядаюць жыхары Заходняй - у адным з двароў у раёне станцыі "Орша-Заходняя". Аўтамабіль быў прыпаркаваны ў двары, калі распачалася бура, сарваным з даху кавалкам шыфера ў аўтамабіле разбіла бакавое шкло.