Паводле падання, нерукатворная ікона з'явілася пад час заснавання мужчынскага Куцеінскага манастыра ў 1631 годзе. Другое паданне гаворыць пра цуда, звязанае з іконай, калі святому Афанасію Брэсцкаму Божая маці сыйшоўшая з іконы дала парады. Таму раней дзень іконы святкавалі 18 верасня. Цяпер жа мерапрыемства ў гонар іконы праводзяцца двойчы ў год - 2 жніўня і 18 верасня - у дзень святога Афанасія. У гэтыя дні хрэсныя хады ў Оршы, якія праходзяць паміж жаночым манастыром і мужчынскім Куцеінскім манастыром у Задняпроўі, пераносяць копію іконы з аднаго храму ў другі.
Сёння хрэсны ход распачаўся а 8 гадзіне раніцы пасля спявання вернікамі і святарамі акафісту Божай Маці.