Вячаслаў Герашчанка прызначаны галоўным трэнерам "Ліды". На дадзены момант лідзяне ідуць на 11-м месцы ў турнірнай табліцы ў трох пунктах ніжэй за "Оршу", менавіта нізкая пазіцыя ў табліцы паўплывала на рашэнне кіраўніцтва "Ліды" замяніць трэнерскі штаб.
Летась Вячаслаў Герашчанка, які за кар'еру футбалістаў правёў 19 матчаў у нацыянальнай зборнай Беларусі, узначальваў "Оршу". Пад зверхнасцю гэтага трэнера фізічная форма гульцоў калектыву значна палепшылася, разам з Аляксандрам Ладзяным у Герашчанкі атрымаўся трэнерскі дуэт. У канцы сезону абодва трэнеры пакінулі каманду.
У пачатку сезону-2016 Вячаслаў Герашчанка ўзначаліў бабруйскую "Белшыну", куды прыйшлі інвестары з Расеі. Як і прагназавалася скептыкамі, іншаземныя інвестары будавалі ў Бабруйску свае грандыёзныя планы нядоўга, Герашчанка быў звольнены з клуба пасля першага кола.
Цікава, што "Ліда" пад кіраўніцтвам Вячаслава Герашчанкі ўжо неўзабаве сустрэне на сваім полі былую каманду трэнера - "Оршу". Матч адбудзецца 20-га жніўня.