12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Не малыя крадзяжы

08.08.2016 12:55

2599 праглядаў, 0 каментароў

У Аршанскім і Сененскім раёнах на мінулым тыдні адбыліся крадзяжы маёмасці на даволі вялікія сумы

Зводка УУС апублікаваная ў панядзелак паведамляе пра два крадзяжы ў нашым рэгіёне, якія адбыліся на мінулым тыдні.

Так, 4 жніўня у міліцыю Аршанскага раёна паступіла паведамленне, што ў перыяд з вечара 3-га чысла па вечар 4-га чысла невядомы пашкодзіў замкі гаража і скраў адтуль: аўтамагнітолу, зараднае прыстасаванне, шурупавёрт, рыбалоўныя прыналежнасці, 2 аўдыёкалонкі, акумулятар, гумавы чоўн і турыстычны заплечнік. Агулам страты ўладальніка гаража ацэнены ў 706 новых рублёў.

З 5-га на 6-е жніўня ў Сененскім раёне невядомы зламаў замок у дачным доміку і скраў: бензапілу, 2 шляфавальныя машынкі, мотакасу, перфаратар, шурупавёрт і падаўжальнік. Страты ацэнены ў яшчэ большую суму - 1.265 новых рублёў.У абодвух выпадках заведзены крымінальныя справы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не малыя крадзяжы

У Аршанскім і Сененскім раёнах на мінулым тыдні адбыліся крадзяжы маёмасці на даволі вялікія сумы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение