Па сігналу паступіўшаму ад жыхароў Дубровенскага раёну 8 жніўня, інспекатры Аршанскай МРІ па ахове жывёльнага і рассліннага свету пры прэзідэнце выехалі на Днепр, каб праверыць прычыны мору рыбы - паведамляесайт інспекцыі. Яны праверылі Днепр ад мяжы з Расіяй да Дуброўна, узялі шэраг пробаў вады. Папярэднія высновы, якія зрабілі інспектары:
- траўленая рыба прыплыла да нас з Расіі, на тэрыторыі нашай краіны рыбу ніхто не труціў
- Узровень кісларода ў рацэ ніжэйшы за норму, што падцверджвае папярэднюю версію расійскіх ахоўнікаў прыроды
Ці ёсць у вадзе нейкія атрутныя рэчывы, пакуль казаць рана - патрэбны некаторы час на адпаведныя аналізы. Тым не меньш, расійскія адмысловыя службы раней папярэджвалі, што ўжываць атручаную рыбу не варта, пакуль лабараторыі не дадуць сваё заключэнне, правёўшы ўсе даследванні.
Па інфармацыі сайта дзяржінспекцыі.