Забарона не была прынята нейкім актам, на сайтах райвыканкаму і аблвыканкаму рашэнне пра забарону купацца ў Дняпры не апублікавана. Тым не меньш, на практыцы купацца не дазваляецца. Пра гэта з 8 чысла (першы дзень калі ў Оршу патрапілі атручаная рыба са Смаленскай вобласці) пастаянна праз гукаўзмацняльную апаратуру паведамляюць ратвальнікі на пляжы па вуліцы Караткевіча. Прычым забарону купацца ратавальнікі аргументуюць тым, што "Вада ў Дняпры атручана" - менавіта такая фраза нясецца з гукаўзмацняльнікаў.
Тым хто не слухаўся ратвальнікаў, дывялося слухацца міліцыянтаў. У першы дзень мора рыбы мясцовыя жыхары паведамляюць, прынамсі, прпа адно затрыманне групы купальшчыкаў, акія не сыходзілі з пляжу. На другі дзень на пляжы ўжо дзяружыў міліцыянт.
Варта прызнаць, што многія аршанцы не вераць у папярэднюю афіцыйную версію атрычання вады, якая гаворыць, што экалагічная катастрофа звязана з залевамі, якія прайшлі ў Смаленскай вобласці і выклікалі гніенне травы, а як следства, і змяньшэнне кіслароду ў вадзе. Таму, у якасці чутак, у жыхароў Оршы з'яўляюцца розныя версіі прычынаў мору. Адна з найбольш распаўсюджаных, што рыбу "траўлянулі" азотнымі ўгнаеннямі з-за нечаканай уцечкі, або праз спецыяльна зроблены незаконны зліў.