На трасе Е95 каля вёскі Хлусава аўтамабіль збіў маладую самку лося. Жывёла загінула на месцы. Акрамя ДАІ на месца выехалі егеры мясцовай паляўнічай гаспадаркі і інспектары аховы жывёльнага і рассліннага свету пры прэзідэнце. Але егеры прыехалі раней і замест таго каб аформіць жывёлу як след, яны запёрлі тушу ў прыватны дом, раздзелалі яе і паклалі мяса замарожвацца.
Інспектары затрымалі егераў, канфіскавалі зброю і зараз на іх заведзена крымінальная справа.
Паводле інфармацыі дзяржінспекцыі