Здарэнне адбылося ў 3 гадзіны ночы з 14-га (нядзеля) на 15-е жніўня. Аўтамабіль пад кіраваннем маладога бараньца ехаў па вуліцы Корбана і ўляцеў у зачыненую браму школы №15. Пры гэтым, кіроўца спрабаваў спыніць машыну - тармазны шлях, які раніцай можна было пабачыць на вуліцы цягнуўся прыблізна 50 метраў.
Як аказалася, хлопец быў на падпітку. Улічваючы, начны час здарэння, на вуліцы не было прахожых і ніхто не пацярпеў, як і сам кіроўца.
Фотаздымкі з месца здарэння зроблены раніцай.