Аўтамашына ГАЗ-3302 была затрымана каля вёскі Высокае Аршанскага раёна. Грамадзянін Казахстана правозіў вялікую колькасць незарэгістраванага алкаголю, на якім не было акцызных марак Рэспублікі Беларусь. 1236 літраў каньяка і гарэлкі казахскай вытворчасці былі канфіскаваныя, затрыманне адбылося ў супрацы паміж супрацоўнікамі АБЭЗ і ДАІ.
Была заведзена адміністратыўная справа па артыкуле 12.27 частцы 2 (незаконныя ўвоз, перавозка, захоўванне алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў). 16 жніўня пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні разгледзелі ў судзе Оршы і Аршанскага раёна. Вырак наступны: канфіскацыя алкагольнай прадукцыі і штраф у 80 базавых велічыняў.
Нагадаем, што ў Аршанскім раёне рэгулярна адбываюцца затрыманні грузавых і легкавых аўтамабіляў, якія нелегальна перавозяць алкаголь і тытунь.