Паводле словаў відавочцаў адна аварыя адбылася на дарозе каля вёскі Пішчалава. Тут з'ехаў на збочыну і перакуліўся аўтамабіль "Жыгулі". Раніцай аўтамабіль ўсё яшчэ ляжаў на месцы аварыі.
Другая аварыя адбылася на трасе М1 каля павароту на вёску Рамашкава ў Талачынскім раёне. Падобна на тое, што кіроўца іншамаркі з беларускімі нумарамі не заўважыў ці не паспеў скінуць хуткасць перад месцам рамонту дарогі. У выніку аўтамабіль таксама перакуліўся і атрымаў значныя пашкоджанні.
Афіцыйнага падцверджання абодвух выпадкаў, як і інфармацыі пра ахвяраў пакуль няма.
На фота: пагрузка аўтамабіля, патрапіўшага ў аварыю каля Рамашкава