Зводкі экстраных службаў за выходныя паведамляюць пра шэраг здарэнняў у рэгіёне.
Так, каля вёскі Азярцы талачынскага раёну на дарозе загінуў мужчына. У нядзелю вечарам жыхар названай вёсцы ехаў на ровары і спыніўся на дарозе. Раварыст не проста спыніўся, ён лёг на дарогу. А 21-10 па гэтай жа дарозе на легкавым фольксвагене ехаў малады (1988 год нараджэння) жыхар Барані. Праз вёску ён рухаўся ў бок Оршы і пры раз'ездзе з сустрэчным аўтамабіле наехаў на адпачываўшага вяскоўца. Мужчына загінуў на месцы.
На наступны дзень ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ў Шклоўскім раёне. Тут каля вёскі Заходы а 22-20 грамадзянін украіны на аўтамабілі ДАФ выехаў на збочыну і разбіўся аб дрэва. Сутыкненне аказалася смяротным.
Мы ўжо паведамлялі, што ў Оршы сталі частымі крадзяжы аўтамабіляў ВАЗ. Зводка МУС паведамляе, што па факце аднаго з такіх крадзяжоў затрыманы падазраваны. Ноччу з 17-га на 18-е жніўня ён скраў у Оршы аўтамабіль ВАЗ-212140 2011 года выпуска з расійскім нумарам.
Супольную аперацыю правялі аршанскія міліцыянты з калегамі з Магілёва. У абласным цэнтры у ходзе аперацыі быў затрыманы жыхар нашага горада 1964 года нараджэння з 1,7 грамамі наркотыка метадона.
Акрамя таго, зводкі паведамляюць пра шэраг дробных крадзяжоў: у Сененскім раёне выставіўшы вакно ў дачным доміку невядомы скраў электратрымер. У аршанскім раёне, падабраўшы ключ, з кватэры злачынца знес спіртныя напоі, ноўтбук, фотаздымач і харчы. А каля Аршанскага аўтавакзала была скрадзена торба з тэлефонам і двума планшэтамі.
Не абыйшлося без пажараў. У ноч з нядзелі на панядзелак загарэлася лазня ў вёсцы Вялікая Харкаўка. Ахвяраў няма.