Хаця ў гэтым годзе летнія месяцы для пажарных рэгіёна былі даволі спакойнымі, за гэты тыдзень службе ратавальнікаў даводзілася выязжаць на выклікі - па інфармацыі прэс-службы МНС - пяць разоў.
У панядзелак раніцай - 29-га жніўня - у Дуброўна па вуліцы Віцебскай загарэўся жылы дом, у выніку пажару пашкоджана адна сцяна.
На наступны дзень - 30 жніўня - вечарам а 23-07 у яшчэ адзін дом загарэўся ў Оршы, падрабязнасцей здарэння не паведамляецца. Дом атрымаў значныя пашкоджанні.
У ноч з 1-га на 2-е верасня ў Бабінічах па вуліцы Паштовай загарэлася прыватная лазня.
А 3-га чысла ў рэгіёне адбылося два пажары: у Оршы загарэўся дом па вуліцы Дзям'яна Беднага, а па вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Звенячы Талачынскага раёна загарэўся сарай.
Ва ўсіх выпадках пацярпелых няма