Вечарам у чацвер 8 верасня прыблізна а 19-40 - недалёка ад вёскі Літвякі Талачынскага раёну кіроўца трактара не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у мясцовы вадаём. Акрамя таго, што трактар патрапіў у ваду, ён яшчэ і перакуліўся. Каб дастаць з транспарта мёртвага кіроўцу, давялося выклікаць супрацоўнікаў МНС.
Паводле зводкі МНС