Святкаванні атрымаліся вельмі палітызаваныя. Нагадаем, што ў Мінску на адзін і той жа час было анансавана два мерапрыемства: Малады Фронт заклікаў а 18-00 прыйсці да амбасады Расійскай Федэрацыі, а Моладзь БНФ заклікала ў той жа час да опернага тэатру. Акцыя каля амбасады Расіі была амаль сарвана - некалькі чалавек, у тым ліку ініцыятар акцыі Зьміцер Дашкевіч, былі затрыманыя загадзя, таксама ўдзельнікаў мерапрыемства затрымлівалі на падыходах да амбасады. У выніку, да самой амбасады дабраліся некалькі жуналістаў і два маладафронтаўцы, якія разгарнулі расцяжку "Акупанты-вон". Да хлопцаў з расцяжкай падыйшоў адзін з прыхільнікаў "Рускага міру", як гэта нярэдка бывае, ён быў п'яны, пра што і прызнаўся журналістам.
На відэа: выпіўшы мужчына на акцыі. Відэа Нашай Нівы
Пасля акцыі была спроба затрымаць і тых двух хлопцаў, якія змаглі дабрацца да амбасады, але дзякуючы ўвазе журналістаў людзі ў цывільным не рызыкнулі кранаць удзельнікаў акцыі.
Другая акцыя - зладжаная Моладзю БНФ - прайшла ў больш святочнай атмасферы - некалькі дзясяткаў чалавек са сцягамі, плакатамі і іншай сімволікай змаглі сабрацца каля опернага тэатру.