65-гадовая жанчына не правярала свае залатыя запасы з 15 ліпеня. Але раніцай 9 верасня па нейкай прычыне яна палезла ў сваё сховішча і не знайшла золата. На наступны дзень жанчына звярнулася ў міліцыю. Не вядома куды з яе хаты знікла 6 найменняў залатых вырабаў на суму 1.350 дэнамінаваных рублёў. Заведзена крымінальная справа.
Пра яшчэ адно здарэнне паведамляе зводка УУС за выходныя. У суседнім Лёзненскім раёне абкрадзена лецішча. У перыяд з 5-га па 9-е верасня невядомы залез у дачны дом і скраў адтуль харчы, сокавыціскалку, электраінструмант, слесарныя інструманты, 2 аўдыёкалонкі, электрадраты, 5 электра падаўжальнікаў. Страты ацэнены ў 1.340 рублёў.