У адзін і той жа дзень - 11 верасня - у Талачынскім і Дубровенскім раёнах у вёсках гарэлі сараі. Раніцай а 10-28 паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Грачыхі Талачынскага раёна. У выніку пажара згарэў дах і пашкоджаны сцены прыватнага сарая.
Вечарам таго ж дня яшчэ адзін сарай загарэўся у вёсцы Якубава Дубровенскага раёна. А ў вёсцы Вялікі Азярэцк у той жа вечар адбыўся пажар дома, у выніку якога пашкоджана маёмасць, столь, знішчаны дах.
Ва ўсіх трох выпадках абыйшлося без чалавечых ахвяраў.