Сёння Мазгабойня ўжо стала міжнароднай з'явай, розныя людзі гуляюць ў яе ад Берліна да Масквы, хаця стваралі гэтую барную інтэлектуальную гульню беларусы. У Оршы Мазгабойня таксама пабывала. Пачаўшы сезон у канцы мінулага году, гульня прыцягнула ўвагу шматлікіх жыхзароў Оршы і суседніх гарадоў (у Оршу на гульню прыязжалі і са Шклова і з Магілёва). Але летам аршанская Мазгабойня абвесціла пра змену фармату і назвы. З таго часу аматары інтэлектуальных гульняў гулялі не ў Мазгабойню, а ў "Бітву розумаў". Новая гульня адрознівалася больш цікавымі і інтрыгуючым правіламі, захоўваючы інтрыгу да самага апошняга тура.
І вось, літаральна на мінулым тыдні суполка класічнай аршанскай Мазгабойні зноў ажыла, абвесціўшы набліжэнне новага сезону. Праўда, пакуль што ні дата, ні месца правядзення не анансавалася.