Нагадаем, што раней судзімы ўраджэнец Сянно Дзяніс Тамашэвіч, пераехаўшы ў Мінск, стварыў псеўдадабрачынны фонд "Твори добро", які збіраў сродкі на дапамогу дзецям. Насамрэч, фонд аказаўся ліпай і ўсе грошы ішлі ў кішэню самому Тамашэвічу, як выкрылі следчыя. Звычайна грошы на дабрачыннасць паступалі Тамашэвічу па пошце.
Цяпер Следчы камітэт распачаў супраць заснавальніка "Твори добро" распачаў яшчэ адну крымінальную справа. сутнасць справы ў тым жа - махлярства з дабрачынным фондам. Падставай для завядзення новай справы стала толькі тое, што адкрыўся яшчэ адзін спосаб прыёма ахвяраванняў - праз электронныя плацяжы. На дадзены момант Тамашэвіч знаходзіцца пад вартай.