Ці дастаткова ў нашым горадзе месцаў для моладзевага вольнага часу? Ці задавальняе моладзь забавы якія існуюць у Оршы? Ці могуць маладыя людзі самі прапанаваць нешта для ўласнай самарэалізацыі і развіцця праз баўленне вольнага часу?
Гэтыя пытанні будуць абмеркаваныя на кольным стале які зладзіць моладзевая арганізацыя "Звяз" у суботу 17-га верасня па адрасе вул. Чырвонаармейская, 13. Пачатак а 13-00.
Па сканчэнні кольнага стала ва ўсіх удзельнікаў будзе магчымасць паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі на месца па вуліцы Магілёўскай дзе ў 30-я гады 20-га стагоддзя - пад час сталінскіх рэпрэсій - растрэльвалі святароў розных канфесіяў.
Да ўдзелу ў кольным стале запрашаюцца ўсе ахвотныя.