На чарговую гульню, якая традыцыйна прайшла ў спорт-бары “Ліга”, заявілася 8 каманд. Прычым адна каманда складалася толькі з 1 чалавека – такога раней яшчэ не здаралася! Прычым адзіны прадстаўнік каманды “Анархія” выступіў на вельмі прымальным узроўні і набраў цэлых 33 пункты. Няхай гэта і заключнае, 8-е месца, але вельмі дастойны выступ аднаго чалавека-каманды.
За перамогу змагаліся тыя каманды, якія звычайна гэта і робяць. Яны з рознай доляй энтузіязму паставіліся да тэматычных конкурсаў пра “Рыа-2016” і “Зорныя войны”, але прайшлі гэтыя выпрабаванні. Нягледзячы на тое, што свой каронны тур – бліц – “Звяз” прайграў, гэта не перашкодзіла камандзе заваяваць перамогу. “By.лён” на цэлых 5 пунктаў скараціў адставанне за бліц, але гэта дапамагло апярэдзіць толькі “ВОРМС”. Ну а “ВОРМС” таксама, як і “Звяз”, кепска выступілі ў бліцы, трэцяе месца.