Адно такое затрыманне адбылося 17 верасня каля вёскі Бабінічы. Міліцыянты затрымалі мужчыну ў якога з сабой было 6,9 кілаграмаў высушанай марыхуаны.
Зараз такія паведамленні ў зводках міліцыі не рэдкасць - новы ўраджай канаплі гатовы да спажывання, чым і карыстаюцца аматары дуры. Так, каля вёскі Старынцы Віцебскага раёна на мінулым тыдні былі затрыманыя тры чалавекі з марыхуанай, якія вырошчвалі канаплю і сушылі ў адмыслова зробленым навесе не падалёк ад месца затрымання. Ва ўсіх выпадках заведзены крымінальныя справы.