Жанчына пенсіянерка (66 гадоў) заблукала ў лесе каля вёскі Новае Сяло Талачынскага раёну 18 верасня. Дзякуючы паведамленню ў экстраныя службы, на пошук жанчыны выправіліся ратавальнікі МНС і міліцыя. Але па факце, ратаванне не спатрэбілася, праблукаўшы ўвесь дзень - 9 гадзін - жанчына змагла самастойна выйсці з лесу.
Пры гэтым, 17-18 верасня па Віцебскай вобласці ў лясах заблукалі цэлых 5 чалавек: акрамя выпадку ў Талачынскім раёне, яшчэ 3 чалавекі заблукалі ў лясах Глыбоччыны і яшчэ адна жанчына ў Расонскім раёне - паведамляе абласное ўпраўленне МНС.