Як і паведамлялася раней, барная інтэлектуальная гульня, якая прыйшла ў Оршу ў канцы мінулага году, вяртаецца ў наш горад. Гульня змяніла свайго вядучага і месца правядзення - цяпер гуляць у Мазгабойню можна будзе ў рэстаране "Атмасфера" ў лядовым палацы. У адмысловай суполцы ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" заўтра а 12-00 распачнецца рэгістрацыя на гульню. А сама гульня пройдзе ў аўторак 27 верасня.
Пры гэтым, ужо сёння а 12-00 распачынаецца рэгістрацыю на мясцовы праэкт "Битва умов", бліжэйшая гульня якога пройдзе 24 верасня на турбазе "Орша".