Аварыя адбылася каля 19-00 у нядзелю 25-га верасня. Тры аўтамабілі: Форд Транзіт, Мэрсэдэс і Мітраэн урэзаліся адзін у аднаго. Назваць дакладную прычыну аварыі цяжкавата, але падобна на тое, што Форд па нейкай прычыне рэзка затармазіў, а астатнія кіроўцы не змаглі своечасова з'рэагаваць.
Пра яшчэ адну аварыю паведамляе зводка МУС. Аварыя адбылася а 8-45 раніцы таго ж дня. У талачыне жыхар Жодзіна на аўтамабіле Фольксваген наехаў на роварыста - мясцовага пенсіянера 1939 года нараджэння. Роварыст загінуў на месцы.
А зводка МНС паведамляе толькі пра адно здарэнне ў рэгіёне на выходных - днём 24-га чысла. У вёсцы Андрэеўшчына на вуліцы Сельскай пажар адбыўся ў прыватным сараі.