18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Медны чыгуначнік

29.09.2016 10:26

3576 праглядаў, 2 каментара

Дзеля здачы медзі чыгуначнік некалькі разоў станавіўся вінаватым у затрымцы цягнікоў

У зводцы УУС за 20 верасня паведамлялася, што ў ноч з 9-га на 10-е верасня на чыгунцы ў Аршанскім раёне выявілі крадзёж двух дроссель-трансфарматараў на суму 2.385 рублёў. Як стала вядома нашаму сайту, апошнім часам гэтыя крадзяжы сталі даволі рэгулярнай з'явай на чыгунцы каля Оршы. Так, на чыгуначным прыпынку Гараднянскі дроссель-трансфарматары кралі, прынамсі, тройчы. Прычына крадзяжу відавочная - у гэтай прыладзе маецца не малая колькасць медзі.

Ахова чыгункі, нават, выстаўляла на Гараднянскім засаду, каб злавіць не надта арыгінальнага злачынцу, але наступны крадзёж дроссель-трансфарматара адбыўся тады калі засаду знялі не спадзяючыся на яе поспех.

І, вось, зусім нядаўна падазраваны быў выяўлены - ім аказаўся малады 21-гадовы хлопец, які працаваў у адным з падраздзяленняў чыгункі. Затрыманне яго адбылося проста на працы.

Цяпер хлопцу пагражае не малое пакаранне, бо ягоная прага нажывы прывяла да вялікіх стратаў. Справа ў тым, што медзі ў кожным трансфарматары можна знайсці, прыблізна, на 2 кілаграмы, а вось, кошт яго ў працоўным стане ды з усталёўкай цягне на суму роўную амаль 1.500 даляраў. Дадаць да гэтага кампенсацыю затрымкі цягнікоў і атрымліваецца не малая сума, якая толькі ўзмацняе віну падазраванага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Медны чыгуначнік

Дзеля здачы медзі чыгуначнік некалькі разоў станавіўся вінаватым у затрымцы цягнікоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение