У стартавай гульні другога сезону ўзялі ўдзел 6 каманд. На гэты раз было абранае новае месца для інтэлектуальных змаганняў – рэстаран “Атмасфера” ў Лядовай арэне. Прасторы хапіла ўсім, а перамагла каманда “Звяз”, якая выдала найлепшы сярод усіх бліц і набрала 43 пункты. “Анархія” з 37 баламі стала другой, а замкнула тройку “Вормс” з 29 пунктамі. Столькі ж набрала і каманда “С потолка”, аднак бліц аказаўся лепшым у “Вормс”.
Цікава, што некаторыя каманды паспелі пагуляць і ў новую гульню эрудытаў Оршы – “Бітву розумаў”, але заявіліся і на “Мазгабойню”. Мы раней пісалі, у чым розніца паміж двума цікавымі праектамі. Ёсць каманды, якія засяродзіліся выключна на “Мазгабойні”, а ёсць і тыя, хто пачаў гуляць толькі ў “Бітву розумаў”. А ёсць і тыя, хто сумяшчае.
Дата і месца наступнай “Мазгабойні” пакуль невядомыя. Чакайце навін на нашым сайце, заставайцеся ў курсе падзей!