06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Урокі распачаліся

30.09.2016 10:30

4124 прагляду, 1 каментар

Новы цікавы праект сустрэч з творчымі асобамі стартаваў у Оршы. Першым госцем быў паэт Мікола Камароўскі.

Таварыства беларускай мовы горада Оршы ў канцы верасня распачало новы праект “Урок паэзіі”. Яго прэзентаваў кіраўнік арганізацыі Юрый Нагорны. Творчыя асобы будуць запрашацца ў наш горад дзеля таго, каб дзяліцца з аршанцамі сваімі думкамі, творамі, абмяркоўваць розныя культурніцкія падзеі і з’явы. Але ўвага звяртаецца не толькі на іншагародніх творцаў – у Оршы таксама хапае творчых асоб, якіх варта запрашаць на выступ. Першым госцем стал паэт Мікола Камароўскі.

Ён з 1972 працаваў настаўнікам, даўно жыве ў Оршы. Часткова вечарына прысвячалася настаўніцкай працы, розным прачытанням сутнасці настаўніцкіх абавязкаў. Узгадвалася як тое, што настаўнік прышчапляе любоў да роднага краю, так і прыкры факт з савецкай гісторыі, калі многія настаўнікі вызвалілі сваіх уласных дзяцей ад вывучэння беларускай мовы. Спадар Камароўскі нават узгадаў, як ад вывучэння роднай мовы сваіх дзяцей вызвалілі адна настаўніца, якая сама выкладала…родную беларускую мову.

Таксама паэт звярнуўся да малой радзімы – Мікола Камароўскі паходзіць з Мікалаеўшчыны, што на паўднёва-заходняй Меншчыне. Паэт параіў усім гасцям літаратурнай сустрэчы наведаць гэтыя знакамітыя коласаўскія мясціны, дзе ладзяцца “Каласавіны”, чытаюцца творы Якуба Коласа. Не забыў ён і яшчэ аднаго паэта з тых мясцінаў – Міколу Дземідовіча. Мала хто з прысутных дагэтуль ведаў пра слова “церабяжы” – так у Мікалаеўшчыне і на прылеглай тэрыторыі называюцца могілкі. Гэтае слова прысутнае ў творчасці бадай кожнага паэта адтуль, тут спалучаюцца думкі пра хуткасць жыцця і пра памяць продкаў.

Частку вечарыны склалі вершы з іроніяй на некаторыя з’явы беларускай рэальнасці, Мікола Іванавіч з гумарам ды ў вершаванай форме апісаў многае з таго, што адбываецца, публіка смяялася і ўспрымала сітуацыю па-новаму. Мікола Камароўскі адзначыў, што ў адрозненне ад многіх паэтаў, не спрабуе выдаць вялікі зборнік сваіх вершаў, лічыць, што трэба папросту пісаць. Ці атрымаецца замацаваць вершы ў гісторыі беларускай літаратуры – гэта справа саміх людзей, якія запомняць найбольш яскравыя рэчы.

Мікола Камароўскі. Фота з архіву orsha.eu

Мікола Камароўскі мае насычаную ўнікальнымі словамі і формамі паэзію, яна выключна беларускамоўная. Сам паэт перакананы – толькі з роднай мовай Беларусь мае будучыню, маюць будучыню маладыя беларусы і толькі з ёй мы станем самадастатковай нацыяй.

Першы ўрок прайшоў больш чым паспяхова, у гэтым вялікая заслуга паэта, які нягледзячы на сціпласць у характары, умее перадаць свае думкі іншым людзям. Дзякуючы такім людзям і жыве Беларусь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Урокі распачаліся

Новы цікавы праект сустрэч з творчымі асобамі стартаваў у Оршы. Першым госцем быў паэт Мікола Камароўскі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение