Першапачаткова талака па прыборцы помніка архітэктуры "Былы Базылянскі манастыр" планавалася на мінулыя выходныя, але з-за дажджоў яна была перанесена на 1 кастрычніка. Ініцыятары акцыі: краязнаўцы і духавенства. Але ў гэты ж дзень - 1 кастрычніка - у свеце пройдзе яшчэ і глабальная акцыя прыборкі пад агульнай назвай "Let`s Do It!", якую беларускія актывісты называюць "Зробім!".
У сувязі з такім супадзеннем, аршанскія экалагічныя актывісты таксама прымуць удзел у прыборцы помніка архітэктуры і заклікаюць усіх неабыякавых аршанцаў далучыцца да мерапрыемства.
Пачатак прыборкі а 12-00