Толькі ўчора мы пісалі пра п'янку, якая скончылася трагедыя - жанчына схапіла нож і ўдарам у грудзь забіла свайго сабутэльніка. Тое здарэнне адбылося 1 кастрычніка.
Але сёняшняя зводка МУС зноў утрымлівае падобную інфармацыю, толькі цяпер са Шклоўскага раёна. Пры чым, здарэнне адбылося ў той жа дзень - 1 кастрычніка. А 17-20 пасля супольнага распіцця алкаголю, пасварыліся два субутэльнікі - мужчыны 1993 і 1985 гадоў нараджэння. У выніку сваркі больш малады мужчына схапіўся за нож і паспрабаваў перарэзаць свайму субутэльніку-суперніку горла. З ранай шыі субутэльнік-ахвяра быў змешчаны ў бальніцу і пасля аказання дапамогі выжыў. Нападнік быў затрыманы міліцыяй.