00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Беларусь, Спорт

Пуцілу не бяруць у зборную

06.10.2016 13:43

2989 праглядаў, 0 каментароў

Адзіны аршанец у нацыянальнай зборнай па футболе Антон Пуціла сенсацыйна не выкліканы на два важныя матчы з Галандыяй і Люксембургам.

Паўабаронца Антон Пуціла, які выступае за турэцкі "Газіентэпспор", неспадзявана застаўся па-за нацыянальнай камандай Беларусі. Дружына Аляксандра Хацкевіча 7-га чысла ў Ротэрдаме сустрэнецца з футбалістамі Галандыі, а 10-га кастрычніка правядзе ў Барысаве матч з Люксембургам. Абедзьве сустрэчы - адборачныя да чэмпіянату свету ў Расеі, які мае адбыцца ў 2018 годзе.

Галоўны трэнер беларускай каманды Аляксандр Хацкевіч раней заявіў, што Антон Пуціла чамусьці не зацікаўлены выступаць за зборную сваёй краіны. Аднак агент аршанца Валерыюс Межыгурскіс абвяргае словы трэнера нацыянальнай каманды і гаворыць аб тым, што Пуціла наадварот, хоча выступаць за Беларусь, але не мае паразумення з галоўным трэнерам. Словы Межыгурскіса прыводзіць газета "Прэсбол":

Я не ведаю, якія ўзаемастасункі паміж Антонам і Аляксандрам Хацкевічам. Але, мне здаецца, тут проста нейкае непаразуменне. Магу казаць толькі пра тое, што мне вядома з расповедаў футбаліста, а размаўляем мы часта - часам кожны дзень.

Пуціла не прыехаў на таварыскія матчы з Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй праз праблемы са спіной. Праблемы былі вельмі сур'ёзныя. Паглядзіце статыстыку Антона - ён фактычна год пакутаваў, больш лячыўся, чым гуляў. Да якіх толькі спецыялістам не звяртаўся - у Нямеччыне, Турцыі, Літве, Сербіі... Усе шукалі прычыны, чаму спіна баліць і перашкаджае гуляць. У нейкі момант гаворка наогул зайшла аб аперацыі, аднаўленне пасля якой магло заняць шэсць-восем месяцаў. У такой сітуацыі, калі пытанне аб стане здароўя стаіць так востра, натуральна, цяжка думаць пра нацыянальную каманду. Але цяпер, на шчасце, Антон ужо здаровы. І ў добрай форме. У пачатку сезона правёў тры матчы за «Газіянтэпспор» у аснове - быў на полі адным з найлепшых. У нядаўняй гульні з «Бурсаспорам» выйшаў на 57-й хвіліне і дапамог камандзе перамагчы 3:2. Паўдзельнічаў у дзвюх галявых атаках, у выпадку з трэцім голам наогул разабраўся як прафесар.

Антон чакаў выкліку на адборачны матч з французамі. Ён вельмі хацеў у нацыянальную каманду, але запрашэння не атрымаў. Як ён настроены сёння, я, калі шчыра, не ведаю - цяпер падчас размоў гэтую няпростую тэму стараюся не закранаць. Але ўсё ж, паўтаруся, думаю, гэта проста нейкае непаразуменне паміж гульцом і трэнерам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пуцілу не бяруць у зборную

Адзіны аршанец у нацыянальнай зборнай па футболе Антон Пуціла сенсацыйна не выкліканы на два важныя матчы з Галандыяй і Люксембургам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение