Аварыя адбылася на дарозе Р15 (Орша-Горкі), практычна, на мяжы Горацкага і Аршанскага раёнаў, каля вёскі Волаўцы. Вечарам - а 19-50 - жыхар Горак ехаў на аўтамабіле "Мэрсэдэс" у якім у якасці пасажыраў знаходзіліся яго 45-гадовая маці і пенсіянерка 1949 года. Як паведамляе зводка МУС, легкавушка ўдарылася ў аўтамабіль "Урал", які стаяў на праезжай частцы. У выніку сутыкнення, пенсіянерка загінула а кіроўца разам з маці патрапілі ў бальніцу.
У самой Оршы таксама не адбылося без аварыяў. У раёне Чаромушак рана раніцай лёгка сутыкнуліся дзве легкавушкі.