12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Адноўлена тапанімічная камісія

11.10.2016 11:08

2976 праглядаў, 11 каментароў

Камісія па пытаннях назваў вуліцаў і населеных пунктаў адноўлена пры аршанскім "Таварыстве беларускай мовы"

У пачатку 90-х гадоў пытанне пра вяртанне спрадвечных назваў вуліцаў і населеных пунктаў, якія ў свой час перайменавалі бальшавікі, стаяла востра. Тады пры шматлікіх выканкамах і грамадскіх арганізацыях (у прыватнасці, пры "Таварыстве беларускай мовы") ствараліся адмысловыя тапанімічныя камісіі, якія павінны былі шукаць першапачатковыя назвы, прапагандаваць іх вяртанне і непасрэдна займацца падрыхтоўкай гэтых зменаў. Ствараліся нават цэлыя праграмы па перайменаванні. І гэтыя камісіі мелі поспехі. Але праз пэўны час дзяржава прыняла савецкае мінулае за аснову сваёй ідэалогіі, і пытанне тапанімікі стала неактуальным. Тапанімічныя камісіі перасталі збірацца нават там, дзе яны існавалі.

Зноў актуалізавалася пытанне пра тапанімічную работу падчас круглага стала на тэму тапанімікі. Нагадаем, тады ён праводзіўся з нагоды так званага "упарадкавання назваў вуліцаў", якая прайшла ў гэтым годзе ў Оршы і ў выніку якой былі дапушчаны шматлікія памылкі. Вёў той круглы стол, пэўна, найлепшы спецыяліст па аршанскай тапаніміцы Алесь Шутаў. Па выніках і было прапанавана, каб прадухіліць памылкі ў будучым, аднавіць работу камісіі хаця б пры грамадскай арганізацыі ТБМ.

У нядзелю 9 кастрычніка адбыўся ўстаноўчы сход тапанімічнай камісіі пры аршанскім ТБМ. На жаль, прайшоў гэты сход ужо без Алеся Шутава. Старшынём камісіі, які павінен будзе выконваць арганізацыйныя функцыі, абраны Віталь Паўлаў. У планах камісіі актуалізаваць у грамадстве пытанне аднаўлення старадаўніх назваў вуліцаў і стварыць паўнавартасную праграму па паступовым вяртанні назваў, якая зможа запрацаваць у будучым.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адноўлена тапанімічная камісія

Камісія па пытаннях назваў вуліцаў і населеных пунктаў адноўлена пры аршанскім "Таварыстве беларускай мовы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение