Зводка УУС паведамляе, што беспрацоўнага грамадзяніна Казахстану затрымалі ў Аршанскім раёне каля вёскі Задроўе 6 кастрычніка, калі ён на машыне Фіат-Дукато перавез на тэрыторыю Беларусі нелегальны алкаголь. Агулам у машыне было знойдзена 1.292 бутэлькі гарэлкі і кан'яку, якія, канечне, былі канфіскаваныя. Увесь канфіскат ацэнены ў 12.330 новых рублёў.
Сярод іншых здарэнняў мінулага тыдня па Аршанскім раёне, якія атрымалі сваё асвятленне ў публічнай зводцы УУС, адны крадзяжы. У перыяд з вечара 8-га кастрычніка па раніцу 10 кастрычніка невядомы праз вакно залез у будаваўшыся дом і скраў будаўнічыя матэр'ялы на суму ў 4.000 рублёў.
У ноч з 7-га па 8-е кастрычніка невядомы адсунуў металічную абшыўку гандлёвага павільёна аднаго з прадпрыемстваў і скраў харчы больш чым на 2 тысячы рублёў.
У Дубровенскім раёне ў перыяд з 2-га па 6-е кастрычніка скраў з незачыненай адрыны пенсіянеркі ровар "Аіст" і 20 літраў дызельнага паліва.
А ў Талачынскім раёне злачынца, разбіўшы вакно, забраўся ў жылы дом і скраў тв-цюнэр і бензапілу.