36-гадовая жанчына паведаміла ў міліцыю, што пасля распіцця алкаголю з "наглядна знаёмымі" мужчынамі, тыя адкрыта забралі ў яе ноўтбук і харчы на 750 рублёў. Папярэдне высветлена, што злачынства здзейснілі тры жыхары Барані 1969, 1987 і 1975 гадоў нараджэння.
Раніцай 11 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся пенсіянер у якога на лецішчы па вуліцы Францыска Скарыны невядомы скраў 782 рублі. На 40 хвілін ён не зачыніў свой домік і гэтага часу хапіла зламысніку.
Учора мы паведамлялі пра крадзёж ровара "Аіст" у Дубровенскім раёне. Сёняшняя зводка УУС паведамляе пра яшчэ адзін крадзёж ровара, які адбыўся ў ноч з 8-га на 9-е кастрычніка. На гэты раз у дубровенца быў скрадзены ровар "Стэлс". Папярэдне высветлена, што скраў яго 18-гадовы навучэнец коледжа.
Зводка МНС паведамляе пра здарэнне ў Талачыне - там ноччу загарэўся мікрааўтобус.