На аўтакросавай трасе Тулава ў Віцебску 15 і 16 кастрычніка пройдзе фінальны этап Кубка Беларусі па аўтамабільным кросе. Удзел возьмуць спартоўцы з Оршы, Менска, Берасця, Барысава, Віцебска, Гародні, а таксама госці з Расеі. Урачыстае адкрыццё этапу запланавана на 15-га кастрычніка, а 14-й гадзіне. А ўжо неўзабаве, а 14:10 пачнуцца фінальныя заезды. 16-га кастрычніка фінальныя заезды стартуюць а 10:30. Гонкі праводзіць Віцебская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ.
Аматарам дадзенага віду спорту нагадваем, што сёлета аўтакрос прымала і Оршу, як і штогод. Наш сайт выпраўляўся на спаборніцтвы і прадстаўляў фотарэпартаж з падзей.