06:00

+10

6 м/с

999 гПа

09:00

+11

7 м/с

1000 гПа

12:00

+16

7 м/с

1001 гПа

15:00

+17

6 м/с

1001 гПа

18:00

+16

6 м/с

1001 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Мяса не па картцы

16.10.2016 20:52

2582 прагляду, 0 каментароў

У Арэхаўску прадавалі мяса без усталяванага тэрмінала для банкаўскіх картак.

У краме “Мясная лавка” ўнітарнага прадпрыемства “Торговый дом” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” у гарадскім пасёлку Арэхаўск выяўлена парушэнне заканадаўства. Заканадаўства патрабуе наяўнасці на гандлёвых кропках плацёжных тэрміналаў, каб наведнікі маглі разлічыцца за пакупку банкаўскай карткай. Дзяржкантроль падчас праверкі ўсталяваў: у краме такога тэрміналу няма.

Шэраг парушэнняў выяўлены ў цэлым па Віцебскай вобласці і ў самым Віцебску – ў некаторых месцах не было пераліку асартыментнай прадукцыі, недзе гэты пералік не выконваўся, выкрытыя і іншыя парушэнні.

Па выніках маніторынгу суб'ектам гаспадарання вынесеныя рэкамендацыі, вызначаны тэрмін ліквідацыі парушэнняў. Кіраўнікі арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі папярэджаны аб тым, што парушэнні пры выкарыстанні плацежных тэрміналаў, а таксама за іх адсутнасць цягнуць адміністрацыйную адказнасць. Яна прадугледжвае накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад дзесяці да двухсот базавых велічынь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мяса не па картцы

У Арэхаўску прадавалі мяса без усталяванага тэрмінала для банкаўскіх картак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение