Публічная зводка ратавальнікаў за апошнія дні паведамляе пра некалькі здарэнняў. На выходных пажары адбыліся ў Аршанскім і суседнім Лёзненскім раёнах. У Лёзненскім раёне суботнім ранкам (15-га кастрычніка а 11-32) ў вёсцы Вішні загарэўся прыватны дом. У выніку пажару дом атрымаў значныя пашкоджанні, а прычына пажару пакуль не высветлена.
У Аршанскім раёне ад вагню пацярпеў дом у вёсцы Бабінічы. Дом пацярпеў яшчэ мацней чым у Вішнях - ад яго засталіся толькі абгарэлыя сцены. Здарэнне адбылося ў ноч з 15-га на 16-е кастрычніка.
У тую ж ноч у вёсцы Марцюхова Талачынскага раёна загарэўся былы дом культуры. Будынак не эксплуатаваўся і ў ім загарэўся адзін з пакояў 2х3 метры. Акрамя самога пакоя - ў ім вагнём былі пашкоджаны столь і сцены, а таксама дах над памяшканнем - будынак у цэлым пацярпеў мала.
А ўчорашнім ранкам - 18 кастрычніка а 5-17 - загарэўся трактар у вёсцы Арловічы Дубровенскага раёну. У трактары МТЗ-1221 2006 года выпуска пашкоджаны маторны адсек, кабіна, заднія колы.
Паводле сайту МНС