Крадзеж у буйным памеры здарыўся ў Талачынскім раёне ўздоўж дарогі Менск-мяжа РФ. Невядомы злачынца прабраўся ў кавярню, якая часова не выкарыстоўваецца, і вынес з памяшкання каштоўныя рэчы. Ён скраў тэлевізар, халадзільнік і бензакасу. Аб крадзяжы ў міліцыю заявіў гаспадар кавярні, жыхар Талачына. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 2015 Крымінальнага кодэксу РБ. Матэрыяльная шкода склала 1100 рублёў. Злодзея шукаюць.
У Дубровенскім раёне тым часам гарэла адрына ў вёсцы Сіпішчава. Агонь знішчыў дах і пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычына пажару ўсталёўваецца.