09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Яшчэ адзін тэрарыст-аршанец

21.10.2016 15:31

5649 праглядаў, 57 каментароў

На баку тэрарыстаў непрызнаных ДНР/ЛНР ваюе аршанец Уладзімір Размін.

У сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі аднаго з байцоў непрызнаных так званых "народных рэспублік" Данецка і Луганска Уладзіміра Разміна. Ёсць некаторая верагоднасць, што імя і прозвішча несапраўдныя, у сацыяльных сетках людзі часам пішуць несапраўдныя імёны. Пасля публікацыі інфармацыі пра сябе ў некаторых украінскіх крыніцах, баявік змяніў асабістую інфармацыю ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Цяпер родным горадам у ягоным профілі пазначаны крымскі Севастопаль, які з 2014 года знаходзіцца пад акупацыяй Расеі, асабістае паведамленне цяпер напісаць нельга, яны ўжо закрытыя. Фотаздымкі профіля яскрава сведчаць - баявік сапраўды з Оршы, на адным са здымкаў можна ўбачыць край будынка кавярні "Аршыца" і браму Цэнтральнага парка. На ўсіх фатаграфіях, дзе прысутнічае баец, ён выключна ў чорных акулярах. Аднак у кэшаванай інфармацыі захаваўся і здымак адкрытага твару, які таксама быў апублікаваны ў сацыяльных сетках.

Дзесяткі фота зробленыя непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў - зброя самае што ні на ёсць баявая, а не "пэйнтбольная", як апраўдваюцца некаторыя сепаратысты пасля публікацыі іх здымкаў.

З інфармацыі старонкі таксама вынікае, што Уладзімір адправіўся на Данбас нібыта змагацца з фашызмам, ідэалогіяй, якую ён на словах ненавідзіць. Але пры праверцы выяўляецца, што сам Размін прытрымліваецца якраз ультраправых поглядаў. У профілі прысутнічаюць допісы пра "хачоў" і "жыдоў". У расейскай мове слова "жид" нясе яўна негатыўнае адценне. Таксама сярод фота, якія ўпадабаў і загрузіў на сваю старонку Уладзімір Размін, прысутнічаюць здымкі з выявамі фашыстоўскіх сімвалаў і экстрэмісцкіх арганізацый. Напрыклад, арганізацыі "Рускае Нацыянальнае Адзінства" - расейскай неанацысцкай арганізацыі, якая ў 90-я гады актыўна дзейнічала ў Беларусі на грошы з Масквы і мела шмат рэгіянальных аддзяленняў. Пад выглядам барацьбы за "чысціню белай расы" фармаваліся баявыя атрады, якія вучыліся любіць Расею і прымаць яе за сваю радзіму замест Бацькаўшчыны-Беларусі. Хутчэй за ўсё, Размін уваходзіць у РНЕ.

Уладзімір Размін жывы, пра гэта сведчаць і рэпосты пра смерць тэрарыста Арсена Паўлава "Матаролы", якога нядаўна ўзарвалі ў данецкім ліфце. Але невядома, ці прыязджаў Размін у Оршу пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Калі прыязджаў, тады паўстае пытанне, чаму гатовым да бою баевіком, патэнцыйным сепаратыстам і для Беларусі, не зацікавіўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ і іншыя ўпаўнаважаныя арганізацыі?

Раней мы пісалі пра Андрэя Шынкевіча, які ваюе на Данбасе таксама на баку прарасейскіх сепаратыстаў і расейскіх вайсковых злучэнняў. І пра Ігара Асіпоўскага, які збіраўся на ўсход Украіны "не кансервавыя банкі ўскрываць". Акрамя таго, з патэнцыйнымі сепаратыстамі актыўна супрацоўнічала школа № 19 Оршы, аднак пасля публікацыі артыкула пра сустрэчу з "ряжеными" казакамі і раскрыцця сепаратысцкіх, антыбеларускіх настрояў дадзенага "казацкага" клуба, інфармацыя была выдаленая з афіцыйнага сайту гімназіі.

Акрамя таго, нядаўна ў Оршы быў і тэрарыст "Пушкін" - Іван Яравы з Круглага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адзін тэрарыст-аршанец

На баку тэрарыстаў непрызнаных ДНР/ЛНР ваюе аршанец Уладзімір Размін.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение