Як нам стала вядома, вечарам (каля 20-30) 23 кастрычніка каля Бабінічаў адбылася аўтааварыя. Па інфармацыі з надзейных крыніцаў, невядомы на БМВ збіў дваіх чалавек - хлопца і дзяўчыну. Хлопец загінуў. У дзяўчыны значна пашкоджана нага, маюцца іншыя траўмы. Сам кіроўца БМВ з'ехаў з месца здарэння. Па раёне для пошуку з'ехаўшага кіроўцы абвешчаны план "Перахоп". Месца здарэння перакрыта супрацоўнікамі ДАІ, аўтамабілі пускаюць у аб'езд.
На дадзены момант мы не валодаем падрабязнасцямі здарэння і дадзеная інфармацыя пакуль афіцыйна не падцверджана, але мы стараемся адсочваць сітуацыю.