Пажар распачаўся ў вёсцы Навасёлкі Сененскага раёна ў нядзелю 23-га кастрычніка прыблізна а палове на чацьвертую дня. Загарэўся прыватны дом, у якім у гэты момант знаходзіўся яго гаспадар - пенсіянер 1954 года нараджэння. А 15-36 на пульт МНС паступіў сігнал пра пажар. Але яшчэ да прыезду машынаў МНС, суседзі самі выцягнулі пенсіянера з дома. Мужчына быў шпіталізаваны.
Яшчэ адзін пажар у рэгіёне адбыўся вечарам таго ж дня ў вёсцы Райцы Талачынскага раёна - тут таксама загарэўся прыватны дом, але абыйшлося без пацярпелых.