15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Вечаровы перахоп. Афіцыйна

24.10.2016 15:21

4812 праглядаў, 5 каментароў

Афіцыйная інфармацыя пра аварыю каля Бабінічаў: кіроўца не знойдзены

Сайт УУС падцвердзіў факт аварыі кая Бабінічаў і інфармацыю пра пацярпелых. Паводле афіцыйнай інфармацыі, аварыя адбылася 23 кастрычніка а 20.05. Як мы і паведамлялі раней, На пешаходным пераходзе ў Бабінічах кіроўца БМВ збіў двух чалавек. 36-гадовы мужчына памёр на месцы, а 37-гадовая жанчына, якая ішла з ім, атрымала значныя траўмы. Удар быў настолькі моцным, што ёй адарвала правую галёнку, левая нага таксама траўмаваная - закрыты пералом. Пацярпелая дастаўлена ў бальніцу.

З'ехаўшага з месца здарэння кіроўцу, не зважаючы на адпаведныя меры прынятыя міліцыяй, пакуль не знайшлі. У сувязі з гэтым, міліцыя звяртаецца да ўсіх грамадзянаў, якія могуць нешта ведаць пра здарэнне, або пра кіроўцу і аўтамабіль, аказаць дапамогу ў пошуку вінаватага. Вышукваецца аўтамабіль БМВ цёмнага колеру 2003-2006 гадоў выпуску. Кузаў седан, пашкоджаны левы бок, а таксама бампер, амывацель, фары, адсутнічае люстэрка задняга віду з левага боку. Калі вы валодаеце нейкай інфармацыяй, то можаце паведаміць яе па тэлефонах: 8-0212-584444, 8-029-6214444, 7214444, або 102.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вечаровы перахоп. Афіцыйна

Афіцыйная інфармацыя пра аварыю каля Бабінічаў: кіроўца не знойдзены

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение