У пачатку кастрычніка на Гарадзішчы былі раскапаныя бетонныя пліты і трубы, якія адказвалі за падачу вады. Цяпер неабходныя работы зроблены, і ўсё закапана назад.
У той жа час на старой пажарнай частцы працягваюцца работы. Аўтамабілі, што знаходзяцца ў распараджэнні пажарнай службы, нясуць дзяжурства ў гаражах за разбуранымі мурамі.